Асноўныя археалагічныя помнікі

Назва горада і яго тлумачэнне



Паставы - невялікі прыгожы гарадок, які раскінуўся ў маляўнічых мясцінах на берагах трох азёр і рэчкі Мядзелкі (на адлегласці 165 км ад Мінска і 240 ад Віцебска) на паўночным захадзе Беларусі. Ён знаходзіцца ў баку ад вялікіх і шумных дарог, як бы ўтоены ад чужых вачэй, і таму здолеў захаваць свае своеасаблівае аблічча. Праз Пставы не праходзяць вялікія пасажырскія маршруты, хоць ёсць тут і чыгунка, і нават невялікі аэрапорт. Насельніціва горада складае 21,1 тыс. жыхароў. Сярэдняя тэмпература студзеня - 6,8 0C, ліпеня 17,5 0C. Ападкаў 645 мм за год. Паходжанне назвы горада звязваюць з знаходжаннем мястэчка па берагам ставаў , якія утварыліся дзякуючы млынавай плаціне. На тэрыторыі пастаўскага раёна раёна знаходзіцца частка нацыянальнага парку Нарачанскі, гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння Швакшты. Заказнікі мясцовага значэння: ландшафтныя - Карагач, Палескія Узгоркі, Сяргеевіцкія Узгоркі, Саранчанскія грады, Спорыцкая ледавіковая лагчына; батанічны - Лынтупскі; ахоўныя тарфянікі - Равы, Гінёнкі і Каліты. Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння: горы Маяк, Баяроўшчына, Лысая; вялікія камяні Заўлечанскі, Лодаскі, Мягунскі, Дзіравы камень Каптарунскі, Чортаў камень Саболкаўскі. Помнікі прыроды мясцовага значэння: горы - Балдоўшчына, Гара Вялікая, Гараватка; Жуперская ўрада; узгоркі - Барадзінскі і Чарнецкі; вялікія камяні - Зыбалішскі, Камайскі, Трапшавіцкі, Чашкаўшчынскі; камень Казнадзеюшскі. Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Полацк-Вільнюс, Варапаева-Друя; аўтадарогі Полацк - Вільнюс, Віцебск - Браслаў - Паставы – Мядзел.

Асноўныя археалагічныя помнікі

Трэба адзначыць, што нягледзячы на шматлікасць рознастайных цікавых прыродных утварэнняў на тэрыторыі Пастаўшчыны няма ніводнага дзяржаўнага геалагічнага помніка прыроды. Таму шмат класічных і выразных формаў рэльефу, ледавіковых камлыгаў цэннага складу ці адметных формаў, з адзнакамі і іншымі непаўторнымі рысамі, і якія ўяўляюць вялікую каштоўнасць у навуковых, натуральна-гістарычных і эстэтычных адносінах, гіне назаўсёды асабліва у апошнія часы.

На Пастаўшчыне выяўлены некалькі буйных камлыгаў у Камайскім, Мягунскім і Палескім сельсаветах.

У тым месцы, дзе раней была в.Забалішкі, што за 1,2 км на поўнач ад в.Апідамы Палескага сельсавету, побач з раллёю ляжыць камлыга граніту рапаківі бурага колеру. Даўжыня валуна 3,5 м, шырыня 1,4 м, вышыня 1,6 м і абвод 8,9 м. Гэта самы вялікі ледавіковы валун на Пастаўшчыне з тых, што цяпер вядомыя навукоўцам.

За 1 км на поўнач ад в. Камаі, на лузе захаваўся валун граніта рапаківі чырвона-бурага колеру. Даўжыня каменя дасягае 3,4 м і вышыня 1,4 м. Паверхня добра загладжаная і месцамі нават адпаліраваная. Разам з іым частка валуна знішчаная – яго намагаліся ўзарваць.

На поўнач ад дарогі, што вядзе ў в. Жарскія, за 1,2 км на захад ад в. Мягуны, на ральлі захаваўся валун граніта рапаківі ружовага колеру. Даўжыня камлыгі 3,2 м, вышыня 1,5 м і яна мае загладжаную паверхню.

Даследаваннямі ўсталявана, што гэтыя валуны з’яўляюцца кіроўнымі і прынесеныя ледавiкамi. Яны увайшлі не толькі ў матэрыяльную, але ў духоўную культуру беларусаў і ўяўляюць сабою каштоўнейшую крыніцу па вывучэнню міфалогіі, палеаграфіі і мастацтва ў шырокім храналагічным дыяпазоне.

Валуны, якія маюць народныя назвы і пра якія існуюць паданні адносяцца да культавых камянёў. На многіх з іх ёсць выемкі, адзнакі, надпісы, малюнкі. Вельмі багата на такія помнікі Пастаўшчына. Найбольшую навуковую каштоўнасць уяўляе “Дзюравы” або “Святы камень”, што ляжыць у лесе каля в.Каптаруны Лынтупскага пасялковага савету. Даўжыня камня дасягае 1,8 м, шырыня 1,6 м, вышыня 1,2 м. На бакавой роўніцы маецца адтуліна глыбінёю 0,15 м і дыяметрам 0,1-0,15 м, у якую людзі цяпер кладуць грошы. Вада, што збіраецца ў гэтай адтуліне, лічыцца святой. Побач з камянём знаходзіцца крыніца і шмат невялікіх валуноў, на адным з якіх была высечаная выява крыжа. Раней да “Святога каменя” прыходзілі не толькі па святах і за гаючай вадой, але і ў засуху прасіць дажджу. Таму магчыма, што камень прысвечаны культу Дажбога.

Ёсць на Пастаўшчыне і так званыя “Чортавыя камяні”. Так, пра “Камень з дзюркаю”, які быў ля в.Вялічкі, апавядаюць, што раней на ім чорт шыў боты. У поўнач, людзі чулі нейкія гукі, падобныя на стукат малатку і лічылі, што гэта чорт працуе быццам сапраўдным шаўцом. На роўніцы была адтуліна, у якую ўваходзіла вядро вады. Праз дарогу ад гэтага валуна знаходзіцца балаціна, якую завуць “Чортава лазня”. Захавалася паданне, згодна якому каля каменя калісьці было сем касцёлаў. Мажліва, што раней тут было капішча, прысвечанае богу Вялесу, тым больш, што і назвы вёскі і гарышча – “Вялічкі” і гарышча “Вялікае” – даюць падставы дзеля такога дапушчэння. Зараз каменя няма – яго звезлі ў г.Свянцяны (Швянчоніс) у Літву.

Падобных валуноў з адтулінамі на Беларусі налічваецца больш за двадцаць. Гэтяы паглыленні маюць розную форму – у выглядзе ямак, цыліндрычную, міска ці конусападобную і інш. Такія валуны даследчыкі звязваюць з балцкімі культамі і адносяць іх да 1 тысячагоддзя да н.э., а адраджэнне да XVI-XVIII ст. Сённяшнія прынашэнні грошай камяням з’яўляюцца трансфармацыяй старажытнейшых ахвяраванняў, асабліва шмат падобных помнікаў на тэрыторыі Летувы і Латвіі, што яшчэ раз сведчыць аб агульнасці старадаўніх вераванняў і аб значнай ролі балтаў у этнагенезе беларусаў.

Паміж в.в. Палессе і Пятруцці палесскага сельсавету, каля Крывой гары, на беразе возера ёсць валун, які называюць “Чортаў камень”. Тубыльцы апавядаюць, што раней на камяні чэрці гулялі ў карты, а ноччу часта бачылі агеньчыкі. Паблізу ёсць “Святая крыніца”. Захавалася такая легенда. Неяк увечары, ужо ўпрыцемках ішоў адзін хлопец з Палесся ў Пятруці. Калі ён падыйшоў да Крывой гары, раптам перад ім з’явіўся незнаёмы чалавек, які быўдаволі шыкоўна і заможна апрануты. Гэты незнаёмы прапанаваў хлопцу пагуляць у карты з ягонымі сябрамі. Спачатку хлопец пачаў адмаўляцца, гаворачы, што грошай няма. Але незнаёмы пазычыў дзяцюку поўную далонь золата. Ад ззяння грошай той згубіў розум і пайшоў за незнаёмцам. За Крывой гарой на камянісядзелі яшчэ два незнаёмцы, таксама шыкоўна апранутыя. Побач гарэла кастрышча бяз гарачыні і дыму, але хлопец увагі на гэта не звярнуў і пачаў гуляць у карты. Напачатку хлопец выіграў вялікую гару золата. Багацце зусім закружыла галаву – у вачах толькі было шмат таго золата. Але нябачна растаяла гэтая гара і вось ужо апошнюю кашулю зняў хлопец… І як праз сон пачуў ён голас аднаго з незнаёмцаў: “А цяпер закладай на наша золата сваю душу!”. Хацеў хлопец нават даць згоду, але ў той момант у Петруцях праспяваў першы певень, і толькі тады той хлопец зразумеў з кім ён звязаўся, агледзіў сябе, а з адзення застаўся толькі адзін крыжык. Як топельнік за саломінку, схапіўся ён за выратавальны крыжык, пачаў хрысціцца і маліцца. Тут жа як ад агню адскочылі ад яго незнаёмцы і ператварыліся ў чарцей. Пачалі яны розную нечысць зазываць і пасля ўсёю хеўраю кінулі хлопца. Адбіваўся ад іх дзяцюк як мог са ўсіх сілаў. У самы апошні момант зноў заспявалі пеўні, пачало світаць і ўся нечысць знікла.

“Чортаў камень” ёсць каля “Лынтупскіх курганоў” і аб ім памятаюць такую легенду. Варочаўся неяк адзін музыка з вяселля дахаты ў Лынтупы. Падыйшоў да прыдарожнага камяню і ўбачыў на ім чорта. Заставіў той чорт музыку ўсю ноч граць на гармоніку і таньчыць ля каменя. Як заспявалі ў Лынтупах першыя пеўні, чорт знік, а знясілены музыка ледзве дабраўся дадому.

“Мокры” ці “Слязлівы камень” ляжаў ля в.Раманішкі і быў закапаны ў зямлю адным тубыльцам. Пра камень апавядаюць, што калісьці тут жылі два млынары, якія ўвесь час сварыліся. Адзін з іх намагаўся стварыць шкоду іншаму, але сабака таго млынара заўсёды перашкаджаў. Аднойчы той сабака здох і гаспадар, які вельмі шкадаваў свайго сябра-сабаку, паставіў на яго магіле камень. Але канкурэнт сцягнуў камень з магілы, жадаючы адпомсціць сабаку нават пасля смерці. Людзі кажуць, што пасля таго камень пачаў плакаць, а да святататніка ўначы сталі прыходзіць і сокі з яго смактаць розныя нечысць і прывіды. За некалькі месяцаў той млынар зусім высах і хутка памёр.

За 0,5 км на ўсход ад мястэчка Лынтупы па дарозе на ўрочышчы Юрывіны і Гумбяны, ва ўрочышчы Прыдаткі ляжаў “Чортаў камень”. Пра яго старыя людзі апавядалі шмат легендаў, большасць з якіх на жаль не захавалася, і казалі, што чулі ля каменя нейкія званочкі, бачылі агеньчыкі і кастрышча бяз дыму, ад якога не знаходзілі раніцою ніякага попелішча.

Ля Сарачанскага возера, ва ўрочышчы “Высокая пасека” ці “Траках”, што за 1,5 км на захад ад в.Мікулкі, ляжыць так званы “жвірысты” камень. Тубыльцы апавядаюць, штот калі людзі спазняліся і ехалі надвячоркам праз гэтае мейсца, дык з-пад каменя выскоквала і блішчэла яркім агнём ягнё. Калі ж да яго набліжаліся, то яно пачынала цямнець, а пасля станавілася зусім чорным. Коні ж уздымаліся на дыбкі, перагортвалі вазы, вырываліся з вупражы і ўцякалі. Кажуць, штот пад камянём пахаваныя зачараваны скарб, ці брычка з золатам і ахоўвае гэта чорт. “Чортавая печ” або “Каменны волат” згадваецца на Максімавай гары, што побач з в.Гараватка Дунілавіцкага сельсавету.

Паданні аб камянях, дзе гаворыцца аб гульнях чарцей, ні што іншае, як адгалоскі правядзення паганскіх святаў каля валуноў. На Беларусі вядомыя калі трыццаці камянёў з назвай “Чортавыя”. Паданні пра іх рознастайныя – у адных кажуць, што ў поўнач на камяні таньчылі чэрці, у другіх – чорт нёс камень, каб заваліць дзверы храма, але прапеў певень і той выпусьціў камень, у трэціх – на камяні сядзеў чорт і шыў адзенне ці абутак, або граў на скрыпцы, слядок на камені пакінуў чорт і інш. Больш за ўсё “Чортавых камянёў” на тэрыторыі Летувы і Латвіі. Паданні аб тых камянях падобныя да беларускіх.

За 15-20 м ад паўночна-заходняга берагу возера Сарачанскае, побыч з в.Мікулкі Лынтупскага пассавету ў вадзе знаходзіцца камень даўжынёю каля 1,5 м з адбіткам ступені дзіцяці. Ён адкрываецца ад вады ьтолькі ўлетку і тады гэты след добра бачны на верхняй роўніцы. Раней ля каменя-следавіка святкавалі купалле. Трохі далей, на ўзгорку стаялі два камяні з высечанымі крыжамі, але ацалеў толькі адзін з іх, на якім побач з крыжамі высечаны надпіс: “1840” і яшчэ некалькі адзнакаў. Вялікі камень з высечанымі крыжамі згадваецца і каля в.Луцк Казлоўшчынскага сельсавету.

На Беларусі часта сустракаюцца валуны з высечанымі крыжамі. Такія камяні маглі быць намагільнымі помнікамі, выконваць ролю межавых адзнакаў, албо быць камянямі-абярогамі, ці азначалі мейсцы гістарычных падзеяў. Сустракаюцца на Пастаўшчыне і цікавыя камяні з надпісамі на месцах старажытных могілак, так, напрыклад, у в.Груздава на горцы каля царквы ляжыць камень з польскім надпісам і лічбамі “1834”. Пад надпісам выбітыя малюнкі чэрапа і скрыжаваныя косці.

Ля засценку Дзіські, што за 0,5 км ад в.Янанішкі і 2 км ад в.Вялічкі, ляжыць “Шчапаны камень”. Завуць яго так таму, што пры будаўніцтве Лынтупскага касцёлу пан Бішэўскі загадаў рашчапіць яго на кавалкі і пусціць на будоўлю. Загад быў выкананы, але ж камень застаўся на мейсцы – чамусьці не спатрэбіўся. Ля каменя знаходзілі розныя старажытныя манеты, што сведчыць пра ягонае колішнае культурнае прызначэнне. Апро гэтага ў камяні засталася адтуліна, падобная як у Каптарунскім і вялічкаўскім камянях. Сустракаюцца ў раёне крыжы, што высечаны з мясцовых ледавіковых валуноў. Гэты звычай распаўсюдзіўся на нашых землях з часоў хрысціянства і бытаваў амаль да нашага часу. Такія помнікі акрамя Беларусі сустракаюцца на Пскоўшчыне ў Расіі, у Польшчы, Чэхіі, Англіі і іншых месцах Еўропы. Каменныя крыжы ўмоўна падзяляюцца на памятныя, прыдарожныя і намагільныя. Вялізны каменны крыж з трохкутнай нішай, які высечаны з валуна граніта рапаківі, захаваўся ля Камайскага касцёла Іаана Хрысціцеля. Усталяванне гэтага крыжа пэўна трэба адносіць да часу будаўніцтва храма (1603-1606), але надпісы на ім магчыма з’яўляюцца больш пазнейшымі. Вышыня крыжа 2,5 м, шырыны 0,7 м, таўшчыня 0,6 м і шырыня папярочыны 0,95 м.

Ёсць каменныя крыжы і на лынтупскіх могілках. На адным з іх высечаная лічба “1853”.Вядома, што каменны крыж таксама стаяў побач з капліцай на раздарожжы каля в.Дварчаны.

Такім чынам буйныя валуны з’яўляюцца важнымі сведкамі мінуўшчыны Пастаўшчыны, з імі звязаныя народныя легенды ці паданні, яны каштоўныя крыніцы дзеля геалагічнай, гістарычнай, этнаграфічнай і іншых навукаў. На жаль ня ўсе буйныя камяні і звесткі пра іх улічаныя і зафіксаваныя. Толькі правядзенне тэрміновых геалагічных, гістарычных і этнаграфічных даследаванняў змогуць выратавацьдзіўныя і непаўторныя элементы прыроды і гісторыі Пастаўшчыны, яе няўзнаўляемую маёмасць. Значную дапамогу гэтай дзржаўнай справемогуць аказаць усе, каму дарагая наша краіна. А тыя камяні, што пакуль яшчэ захаваліся і тут пералічаныя, трэба абвясціць дзяржаўнымі помнікамі прыроды і гісторыі – толькі так можна захаваць нашу нацыянальную спадчыну.

Гістарычныя падзеі, звязанныя з горадам

  1. Конкурс “Таямніцы Полацкай гісторыі” > Літаратурная гасцёўня: “Ад старажытнай да сучаснай сталіцы: Полацк І Мінск” > Народная вечарына “Вясковыя танцы” > Літаратура Раздзел І

    Конкурс
    Дадзены зборнік складзены па матэрыялах прадметных тыдняў па гісторыі Беларусі ў ліцэі № 2 г.Мінска, якія прайшлі з вялікім поспехам у 2003-2006 гадах.
  2. Контрольная работа По предмету: «История Беларуси» На тему: «”Вялiкае перасяленне народау” I Беларусь. Балты I славяне на тэрыторыi сучаснай Беларусi»

    Контрольная работа
    У канцы IV ст. да н.э. ў Еўропе пачалася новая эпоха, якую называюць «Вялікім перасяленнем народаў». Вялікае перасяленне завяршылася ў VI ст. н.э. (працягвалася каля тысячы гадоў).
  3. Приказ Высшей аттестационной комиссии Республики Беларусь от 23 августа 2007 г. №138 Уводзіны

    Документ
    Праграма пакладзена ў аснову падрыхтоўкі суіскальніка вучонай ступені кандыдата філалагічных навук да экзамена па спецыяльнасці 10.02.03 “Славянскія мовы”.
  4. § Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей Што такое "этнас", якія яго важнейшыя прыкметы? Як адбываўся працэс фарміравання беларускага этнасу?

    Документ
    Этнас, этнічная супольнасць (ад грэч. еіішоз - народ) — устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвя-домасць.
  5. Пакінуць след на зямлі

    Документ
    Аўтар распавядае пра гістарычнае мінулае вёскі з моманту першага ўпамінання маёнтка «Бердаўка» ў пісьмовых крыніцах у 1527 годзе да дня сённяшняга. Чытач даведаецца пра малавядомыя факты мясцовай гісторыі, пра людзей – жыхароў Бердаўкі,
  6. Электронная версія для студэнтаў-філолагаў

    Документ
    “Славянская міфалогія” – аўтарскі курс лекцый, які ўяўляе сабою поўнае выкладанне дысцыпліны згодна праграмы “Славянская міфалогія” (Мінск: РІВШ, 2005 – 37 с.
  7. Сістэма краязнаўчай працы ў школе

    Документ
    Краязнаўчы падыход дазваляе накіраваць вучняў ад блізкіх, даступных непасрэднаму назіранню фактаў і з’яў да глыбокіх высноваў і абагульненняў гістарычнай навукі, гэта значыць, арганізаваць працэс спазнання найбольш натуральным і даступным шляхам.
  8. О. В. Ясинская «Педагоги нашей школы ветераны Великой Отечественной войны»

    Реферат
  9. Современные стратегии развития мегаполисов и крупных городов, состоявшейся 9 10 октября 2003 года в г. Минске Минск 2003

    Документ
    Материалы конференции рассчитаны на представителей органов власти и управленческие кадры, научных работников, преподавателей вузов, дипломатов, на всех, кто интересуется вопросами экономики, управления, экологии, градостроительства и политики.

Другие похожие документы..